зрабіць стартавай  / дадаць у абранае апошняе абнаўленне 17.08.2008
 Home / A.S.B. Award BY / INFO_база / Help / Рэгiстрацыя   / Гасцёўня 

Аўтар раздзела - Вітаўт Мартыненка,
музычны крытык.

Музычнае кіно ў путах кампанейскасьці
«Рок назаўжды» DVD, Менск, 2008, «Global CD».
Зусім нядаўна мне давялося рэцэнзаваць відэадыск «Амбасовішча’2007, Раўбічы, Беларусь», а тут зьявіўся і новы вытвор гэтага жанру – музычны фільм «Рок назаўжды», выдадзены колішнім шэфам фірмы «Каўчэг» Юрыем Цыбіным. Называю тут найперш прад’юсара, бо гэта сапраўды прыкметны чалавек, вядомы многім ня толькі сваім «Каўчэгам», але й «Рок-Каранацыяй». А вось рэжысэр карціны Сяргей Ісакаў пакуль нічым не праславіўся і, баюся, не праславіцца, ствараючы такія няўцямныя рэлізы. Не, фільм, бадай, ня стане поўным шлакам у грамадзкай сьвядомасьці, бо пэўныя гістарычныя нюансы разгортвае перад аматарам беларускага року, але менавіта зь ягоным выхадам я нарэшце зразумеў крыўды заснавальніка гурта «Мроя» Ўладзі Давыдоўскага пасьля выхаду ў сьвет кнігі Віктара Дзятліковіча «Іх МРОЯ, іх N.R.M.», якую асабіста я сустрэў даволі прыхільна.


Відэаплёну вам у душы
«Амбасовішча’2007» DVD, Менск, 2008, «USA Embassy in Mensk».
Сярод багатага рынку сучасных музычных мэдыя-прадуктаў апошнім часам у Беларусі ўсё больш актыўна пачалі вылузвацца менавіта нацыянальныя праекты: тут і паўнамэтражны фільм польскіх кінематаґрафістаў «Салідарныя з Беларусьсю», які сабраў сапраўдных лідэраў нашай рок-сцэны, і канцэптуальны фільм Зьмітра Сасноўскага «Старыя інструмэнты Беларусі», і далікатны канцэртнік дуэта «A&K» пад назвай «Аўтаномная навіґацыя». На апошнім фэстывалі «Амбасовішча», які прайшоў гэтым разам ня ў верасьні, а ў ліпені ў тых жа ўтульных Раўбічах, амэрыканскія арґанізатары прапанавалі новы відэапрадукт – DVD з паўтарагадзінным запісам папярэдняга фэсту «Амбасовішча’2007, Раўбічы, Беларусь».


Беларускі рок: hergestellt in Deutschland
«Belarusian Red Book» (Music of Belarus), Berlin, 2006, «DBG»/«Optimal Media Production».
Міжнародныя посьпехі беларускага року, якія яны? Безумоўна, гэта альбомы гурта "Ulis" у Варшаве і Маскве, альбомы "Troitsa" ў Галяндыі, альбомы "Kriwi" ў Нямеччыне, сінґл "Deviation" у Францыі. Але ці многія ведаюць пра выданьне ў Бэрліне аб'ёмнай складанкі беларускага року? Дык вось вам прэзэнтуха таго леґендарнага рэлізу, каб ведаць, пра што марыць сапраўднаму беларускаму калекцыянэру.


Рок-жыцьцё бардаўскай песьні
«Вольныя песьні», Мн., 2008, APLrecords.
Сярод мноства музычных складанак, якія зьявіліся апошнім часам у Беларусі, новы дыск «Вольныя песьні» вызначаецца канцэптуальнай і жанравай завершанасьцю, сюжэтнай пераканаўчасьцю і, найважнейшае, выдатнай якасьцю запісу. На розных музычных форумах першыя слухачы пасьпелі ўжо назваць яго (CD «Вольныя песьні») цэльным мастацка-публіцыстычным палатном, сапраўдным раманам у песьнях. Дый зоркі папулярнай музыкі ў ім прынялі ўдзел вельмі значныя.



TESAURUSNever Lie 174
P.L.A.N.Даміно 64
АстенияПрощай 50
Please, mr. StahlДзісс ад Please 37
!wantedпесьня хоць трэсьнi 36
ВозрождениеПАНК НЕ УМЕР 23
Tav.MauzerБрудная вада 18
Млечный ПутьМоя жизнь 10
ТО Лопатаprologue 10
NakaМой герой Т.Б. 6
11A_DueАврора 4
12Мясцовы часЯ жыў 3
13МясцовыЯПра жыццё 2
14Зьміцер КазлоўскіТолькі ня мы... 2
15РоСтраFотаZDyмкі 1
16KROKРай 1
17TweedУраган 1
18S.D.M.Cuzhy 1
19Primus Inter ParesIntro 1
20PunKrotЕсли хочешь 1
21кАинБоли Узоры 0
22Деяниянам надо быть 0
23АгонияКилометры жизни 0
24Anyway!N.P.S. 0
25LA REINE MARGOTИнерция 0

Neuro Dubel
8 верасьня. 20:00. Менск. Графіці
Tэлефон для даведак: (029) 671-58-65, (029) 254-49-09
Адкрыцьцё новага сэзону
Лепшы рок-гурт-2007
Адрас: зав. Калініна, 16

Red Elvises
31 жніўня. 19:00. Менск. NightStar
Tэлефон для даведак: (017) 200-59-59
Уваход: 1-ы паверх - 30 000 (танцпляц), 40 000 (столік); 2-і паверх - 50 000 (столік), 60 000 (VIP)
Замова квіткоў: (029) 17-999-18, (029) 77-999-18
Адрас: вул. Сьвярдлова, 2

Рок па вакацыях
31 жніўня. 18:00. Менск. КЗ Мінск
Удзельнічаюць: «Крама», ULIS, Neuro Dubel, «Грунвальд», «Куклы», «Фляўс і Кляйн», «Детидетей», Tarpach, Kalmary, Tlusta Lusta, Spita/\ь F
Уваход толькі (!) па запрашальніках (рэгістрацыя праз «Тузін Гітоў»)
Адрас: вул. Кастрычніцкая, 5

Адкрыцьцё мэтал-сэзону
22 жніўня. 17:30. Менск. Рэактар
Tэлефон для даведак: 123-35-27, 649-08-88, 259-73-25
Пры ўдзеле гуртоў: Datura (Украіна), Perialnые Kondiloмы, Exorcyrion, Stickoxydal, Distinct Position і іншыя
Квіткі: 15 000 - 20 000
Адрас: вул. В. Харужай, 29

be2gether
__14-17__ жніўня. Літва. Нарвілішкі
Выступаюць: Groove Armada, Fool's Garden, Infected Mushroom, OSIMIRA, Mauzer і іншыя



 all 18401 / today 124 
Вытворчасць і падтрымка - A.S.B. group. 2007г.