У намінацыі "Very Big Pig - 2008" перамог указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці" (№ 259 ад 15.05.2008). Калегі па сцэне зразумеюць. Ну а для тых, хто не ў курсе, апішам толькі два падводных каменя, хоць іх, вядома, значна больш.
Судзячы па ўсім, нашу беларускую сцэну канчаткова акупуюць усякія Кіркоравы, а гэта не толькі пагоршыць русіфікаванне, але яшчэ і угробіць у зародку наш і без таго кволы шоў-бізнэс (дарэчы, удар па эканоміцы: money -то гастробайтеры з сабою павязуць :( ). Што і гаварыць, бо аказваецца, што вольная творчасць можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспекі. Хоць усе мы выдатна разумеем, у чым і для каго насамрэч небяспечна гэтая самая творчасць, тым больш вольная.
Галоўнае, такую цэнзуру не пройдзе ні адна нармалёвая каманда, а гэта значыць, выбачайце, дарагія нашы прыхільнікі, паважаныя слухачы або проста фэны. Мы альбо чакаем лепшых часоў, альбо пара нешта з гэтым рабіць, таму што інакш - гэта тоўстая кропка і на нашых канцэртах, і на Вашым праве на іх прысутнічаць. Вядома, знойдуцца і тыя, хто "і чужым, і нашым - усім пад указку спляшам". Так гэта ўжо на іх сумленні. Мы жа аб'яўляем пачатак бестэрміновай акцыі пратэсту "Галасуй супраць цэнзуры!". Робіцца гэта ўсё не проста, каб паабурацца. Ёсць планы на гэты конт…
Cтартуе конкурс для маладых гуртоў на Be Free! На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт-галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free. У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com.
Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free "for free": аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст. Падрабязнасьці пра конкурс - у хуткім часе на сайце www.festsvabody.org! http://www.festsvabody.org/
Первое белорусское посвящение водке Первое белорусское посвящение водке
Алкоголь объединяет людей или дает почву для конфликта+ Алкоголь дарит людям счастье или вызывает отвращение+ Отношение к алкоголю разное, но, в любом случае, он является неотъемлемой частью нашего существования.
Белорусский нет-лейбл HAZE выпустил интернет-компиляцию, посвященную водке. Сборник собрал представителей отечественной сцены (Pamidorau, Леонид Нарушевич (Князь Мышкин), Владислав Бубен, Барадаты Грынв ч, Karaoke Vomit, Barfly`s Dreams, Raw N^D, Aortha и другие). Дополнили "водочную" компиляцию музыкальные проекты из России, США и Югославии.
Компиляцию, посвященную водке можно бесплатно послушать/скачать по адресу:
http://www.archive.org/details/HAZE_Vodka http://www.archive.org
Сэрца жыве Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб дапамагчы сабраць грошы на апэрацыю хлопцу, што захварэў на дылітацыйную кардыяміяпатыю. Гэта калі жыцьцё можа падтрымлівацца толькі з дапамогай адмысловага апарату вагою ў 300 кг. У межах акцыі «Сэрца жыве» беларускія музыкі, сярод якіх N.R.M., «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой» і J:мoрс цягам лета будуць выкладаць свае экслюзыўныя трэкі ў сеціва. Уладзімер Пугач: «Наўзамен просім пра адзінае – дапамагчы хлопцу!»
Сям’я Ларыных больш за тры гады жыве ў стане шоку. Абсалютна здаровыя хлопчыкі-блізнюкі на 20-м годзе жыцьця захварэлі. Іх маці Вольга Ўладзіміраўна падумала спачатку, што гэта звычайная прастуда, але празь некаторы час медыкі паставілі жахлівы дыягназ.
Адмысловы сайт serca.tut.by запрацаваў з 24-га чэрвеня. Менавіта па гэтым адрасе можна будзе абсалютна бясплатна спампаваць трэкі гэтых артыстаў і дазнацца, як дапамагчы хлопцу, які так прагне жыць. http://music.fromby.net/article/1291/
«Please, mr. Stahl» - антывірус беларускага руху У валожынскай студыі «D’RAP-palito» літаральна днямі завершаны запіс неверагоднага рэп-баявіка да 90-годзьдзя БНР, у якім мэляманы адчуюць доўгачаканы comeback цэлага шэрагу культавых постацяў нацшоўбіза. Песьня, якая атрымала назву «Дзісс ад Please», выходзіць пад брэндам даволі вядомага рэпавага праекта «Please, mr. Stahl» (так-так, той самы, які меў гонар стварыць загалоўны трэк самага знакамітага беларускага рэп-зборніка «Пасадзіў DEAD RAPку/Rap Not Dead» 2004 году).
І хоць паводле першых прэс-рэлізаў гурта «Please, mr. Stahl» мы ведаем, што назва ўтворана ад прозьвішчаў заснавальнікаў – вядомых рок-музыкаў Андрэя Плясанава («P.L.A.N.») і Аляксея Шталянкова («Deadmarsh»), цяпер мусім улічыць, што назва прадыктавана ня складам калектыва, а проста данінай традыцыі, бо склад істотна зьмяніўся.
Да Андрэя Плясанава на гэтым этапе праекту далучыўся вядомы журналіст і рок-паэта Вітаўт Мартыненка (і ўжо ня толькі як аўтар тэксту, але й… вакаліст) ды культавая пэрсона беларускага хрысьціянскага року, заснавальнік гурта «Tesaurus» Мікола Пташнікаў (і ня толькі як гітарыст, але й сэмплер, скрэтчэр, дасьціпны кампазытар і… таксама вакаліст).
Прэм’еру інтэрнэт-сінґла «Дзісс ад Please» зоркі вырашылі правесьці акурат на нашым сайце (зірніце ніжэй і можаце скачаць ды паслухаць гэты цікавы твор).
А вось што гаворыць пра саму ідэю ягоны ініцыятар Андрэй Плясанаў: «Яшчэ ўвесну мінулага году мы ўсе ўтраёх былі на прэс-канфэрэнцыі з нагоды прэзэнтацыі новага тады альбому “Крывавы сакавік” нашай найбольш раскручанай рэп-зоркі “Чырвоным па белым”. Мяне там асабліва прывабілі diss-песьні, дзе хлопцы праехаліся вострым слоўцам па ўсім беларускім шоў-бізнэсе: дасталося і Кораню, і Памідораву, і Паліне Смолавай… Не абыйшлі ўвагай і нас, “Please, mr. Stahl”. Каб працягнуць гэты добры беларускі біф (валтузьню), я й прапанаваў Мартыненку напісаць што-небудзь злобнае пра ўсіх, хто замінае нам працаваць. Аказалася, у Вітаўта не такое гладкае ды рахманае жыцьцё, як многім тады здавалася. Але перажывае ён ня толькі і ня столькі за сябе, колькі за ўсіх нас, БЕЛАРУСКІХ музыкаў: колькі імёнаў усплылі ў ягоным тэксьце! Многія з герояў твора таксама вырашылі прыняць удзел у запісе. Такім чынам і пашырыўся наш склад».
Мікола Пташнікаў дадае: «Дзякуючы Вітаўту мы пакінулі ў айчынным культурным дыскурсе важкі сьлед – альбом “Аднова тэзаўруса” (2004). Каштоўна, што менавіта нацыянальны сьлед, бо працягваюць свой жыцьцёвы шлях і нашы беларускія песьні, запісаныя жыўцом яшчэ ў складзе гурта “Армаґедон” (2003, нядаўна некаторыя зь іх нават трапілі на адну хрысьціянскую складанку). Як бы ні ацэньваўся сучасьнікамі посьпех тых рэлізаў, але для нас яны – незабыўныя вехі й творчасьці, і жыцьця ўвогуле. Я рад яшчэ раз зноўку апынуцца ў гэтай стыхіі. Мяне тут назвалі нядаўна майстрам скрэтчынґу з гэтай нагоды, дык прасіў бы казаць прасьцей – драпун, бо ў нас ёсць свае словы, свае назвы, свае імёны, свая Радзіма».
А цяпер слова Вітаўту Мартыненку: «Каб не Плясанаў, я не напісаў бы гэты тэкст, хоць усё ў ім рэальна перажыта самім. Каб ня Пташнікаў, я б не адчуў рэальную моц сучаснай рэп-культуры, хоць спробы заглыбіцца ў яе рабіў яшчэ з 80-х. Каб не дачушка Альдона, я б стварыў нешта пад дыктоўку чужых стандартаў. Дзякуй усім, хто дапамагае нам рабіцца лепшымі! Асобная падзяка Плясанаву яшчэ й як саўндпрад’юсару, які здолеў зрабіць зь мяне яшчэ й вакаліста ды паказацца так у сур’ёзным рэлізе; ён проста чараўнік гуку! Ды яшчэ раз пра Пташнікава, які сваім ґеніяльным прыпевам нагадаў тут часіны росквіту гурта «Tesaurus» – талент насамрэч вечна жыве. А ўсіх астатніх папросту запрашаю паслухаць новую песьню непасрэдна на гэтым сайце – мо адкрыецца новы погляд на былыя стэрэатыпы. Водгукі дасылайце на адрас vmartynenka@gmail.com».
«20 гадоў – 20 гітоў» – праект партыі БНФ «БМА-груп» разам з культурніцкай камісіяй плянуюць адзначыць юбілей БНФ выданьнем музычнай складанкі «20 гадоў – 20 гітоў». Франак Вячорка: «Мы хочам адлюстраваць празь песьні гісторыю нашай партыі, якая сёлета адзначае сваё 20-годзьдзе. Кожнаму году будзе адпавядаць свой гіт. Ад гімнаў канца 80-х у выкананні Сяржука Сокалава-Воюша, Андрэя Мельнікава праз эпоху 90-х зь яе масавымі акцыямі пад песні „Крамы“ ды N.R.M. і да сучаснага этапу, уключна да 2008 году».
Удзел у праекце возьмуць вядомыя беларускія рок-выканаўцы і барды. Грамадзкасьць, а таксама экспэртнае журы адбярэ 20 сьпеваў, якія будуць сымбалізаваць пэўны год з 1988 па 2008. Так, верагодна, распачне альбом нефармальны гімн БНФ «Фронт» Сержука Сокалава-Воюша. На дыск несумненна увойдуць гіты канца 80-х, калі «талакоўцы» і «майстроўцы» ладзілі незалежныя канцэрты, у тым ліку гуртоў «Бонда», «Мроя», ULIS. 90-я гады рэпрэзэнтуе цэлая пляяда бардаў – Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Андрэй Мельнікаў, гурты «Крама», N.R.M., Deviation і іншыя. Ну а пэрыяд 2000-2008 прадставяць сучасныя рок-зоркі, пераможцы гіт-парадаў і рок-фэстываляў. Не абыйдзецца безь сюрпрызаў.
У адрозьненьні ад першага музычнага праекту партыі БНФ – на вершы Янкі Купалы – мэнэджэры гэтага праекту зьбіраюцца вырашыць усе праблемы з аўтарскімі правамі. «Пытаньні наконт „купалаўскага“ праекту былі – ён так і ня быў рэалізаваны да канца. Цяпер абавязкова будзем дамаўляцца з усімі. Але толькі тады, калі вызначыцца трэк-ліст», - сказаў ТГ старшыня культурніцкай камісіі партыі БНФ Франак Вячорка.
Паўдзельнічаць у кампіляваньні складанкі можа кожны ахвотны. Для гэтага трэба будзе ўзяць у сядзібе БНФ адмысловую анкету і пазначыць абраныя сьпевы адпаведна году.
Праект «20 гадоў – 20 гітоў» закліканы праз музыку распавесці гісторыю БНФ, чым фронтаўцы жылі і якой музыкай натхняліся. Ініцыятары праекту перакананыя, што выданьне складанкі станецца грамадзка значнай падзеяй і аб’яднае шырокае кола аматараў беларускай музыкі. http://music.fromby.net/article/1285/
«Нэаполіс Music» на замену «Музыкалцы» Месца «Музыкальной газеты» доўга пустым не было. Ня так даўно стартаваў новы мэдыйны музычны праект «Нэаполіс Music» – дадатак да інтэрнэт-выданьня «Нэаполіс», што выходзіць з 11 лютага гэтага году. Выдавец – прадпрыемства «Нагуаль», якое ня мае аніякага дачыненьня да аднайменнага музычнага праекту. «Нэаполіс Music» месцамі вельмі нагадвае «Музыкалку» ды і шмат хто з аўтараў калісьці друкаваўся там. Але адрозьненьняў багата.
«Нэаполіс Music» – газэта дзьвюхмоўная, матэрыялы робяцца з увагаю, як на цікавыя заходнія праекты, так і на беларусаў. У першым нумары, напрыклад, Ян Маўзэр разважаў пра палітызаванасьць у музыцы: «Публіка стамілася ад палітызаванай музыкі. Варта паглядзець, колькі людзей зараз ходзіць на мітынгі-канцэрты. Можа, хтосьці пераключыўся на нешта іншае. Я, напрыклад, беларускі нацыяналіст, але я ня стану піць беларускае нясмачнае піва толькі таму, што яно беларускае. Тое ж самае адбываецца і з музыкай». http://music.fromby.net/article/1269/
«Be Free» пройдзе ў Львове Арганізатары «Be Free» (летась ён называўся «Права быць свабодным») абвесьцілі дату правядзеньня фэстывалю і сьпіс удзельнікаў. Сёлета ён пройдзе з 8 па 10 жніўня ў Львове пры ўдзеле вядомых беларускіх, украінскіх і польскіх камандаў. У хэдлайнэрах – «Kрама», ULIS, Neuro Dubel, T-Love з Польшчы, «Тартак» з Украіны ды іншыя. Адзін з арганізатараў фэсту Віталь Супрановіч: «Пасьля леташняга фэстывалю ў Луцку нас літаральна закідалі просьбамі працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькі дзясяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украіны, Сэрбіі і Францыі». Цікава што і арганізатары «Be Free» ня здолелі дамовіцца з гуртом N.R.M.
Фэст пройдзе ў тры дні з 8 па 10 жніўня ў Львове. Арганізатары кажуць, што выбар месца правядзеньня зусім невыпадковы – сам горад вельмі прыгожы і дабрацца да яго зь Менску па кішэні нават студэнту-бюджэтніку. Адзін з арганізатараў львоўскага фэсту - Аляксей Лукашэвіч зь нефармальнай ініцыятывы «СтудФармат» пэўны, што слоган Be Free! – адлюстроўвае галоўную каштоўнасьць фэстывалю - яго адкрытасць і нефармальнасць: «Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей з усёй Беларусі, а львоўская публіка, турысты з Польшчы і іншых Эўрапейскіх краінаў, змогуць параўнаць узровень прафэсіяналізму зорак сваіх краінаў і Беларусі. Але галоўнае – фэстываль стане мажлівасьцю праявіць сябе, даведацца больш адзін пра аднаго і правесьці ўік-энд у прасторы свабоды». http://music.fromby.net/article/1253/
Рок-жыцьцё бардаўскай песьні «Вольныя песьні», Мн., 2008, APLrecords. Сярод мноства музычных складанак, якія зьявіліся апошнім часам у Беларусі, новы дыск «Вольныя песьні» вызначаецца канцэптуальнай і жанравай завершанасьцю, сюжэтнай пераканаўчасьцю і, найважнейшае, выдатнай якасьцю запісу. На розных музычных форумах першыя слухачы пасьпелі ўжо назваць яго (CD «Вольныя песьні») цэльным мастацка-публіцыстычным палатном, сапраўдным раманам у песьнях. Дый зоркі папулярнай музыкі ў ім прынялі ўдзел вельмі значныя.
Грунвальдзкі фэст 15 ліпеня 17.30 клуб Реактор
Tэлефон для даведак: 6490888, 7662425 ZNICH, UNIA (з новым альбомам Dolam), SONCAVAROT, LITVINTROLL, ЗМІЦЕР САСНОЎСКІ, TESTAMENTUM TERRAE, РОКАШ...
Кошт квіткоў:
12 000 – першыя 50
15 000 – астатнія
18 000 - у дзень кнцэрту
25 000 – месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!
Кропкі продажу:
Клуб Реактор, Талбухіна, 4
ГЦ “Купалаўскі” 19 і 26 кропка
be2gether __14-17__ жніўня. Літва. Нарвілішкі
Выступаюць: Groove Armada, Fool's Garden, Infected Mushroom, OSIMIRA, Mauzer і іншыя